Сайт зачынены

Сёння мы паспрабуем разам заглыбіцца ў таямніцу, што адкрываецца нам праз вобраз Найсвяцейшай Панны Марыі.

Ян 2, 1-11 

 Мы пытаемся: чаго мы можам навучыцца ў Маці Божай, што пераняць? Евангелле, стагоддзі касцёльнай традыцыі і навукі адказваюць адназначна: перш за ўсё – веры. Не той веры, што грунтуецца на перакананнях, а веры-даверу: поўнай, бязмежнай, якая не патрабуе гарантый і пацверджанняў. Веры, якая напаўняе нас і дае асэнсаванне нашаму жыццю, адкупленаму праз Езуса Хрыста. Ён той, хто з'яўляецца фундаментам гэтай веры.

Менавіта ў гэтым крыецца сутнасць марыйнай пабожнасці. Марыя ніколі не прыцягвае ўвагу чалавека да сябе. Заўсёды і ва ўсіх сітуацыях – у Назарэце, у Кане, пад крыжом – яна накіроўвае нас да свайго Сына, паўтараючы: «Зрабіце ўсё, што Ён вам скажа». Гэтымі словамі Марыя вызначае галоўны прынцып жыцця верніка і місію Касцёла: паслухмянасць Божаму Слову, здольнаму перамяняць. Яна з'яўляецца найчысцейшым увасабленнем Касцёла: які слухае, давярае, заўсёды чуе Голас Пана і вядзе да Яго.

Гэты давер – не пасіўны. Гэта актыўны, мужны акт волі. У Кане Галілейскай Марыя бачыць праблему іншых, і хоць яе Сын, здаецца, не жадае ўмешвацца, яна давярае Пану – і загадвае слугам быць гатовымі выканаць Яго волю. Яна ведае, што Ён – не толькі яе Сын, але і Бог, чые шляхі вышэйшые за нашыя. Тут нам адкрываецца яшчэ адзін урок: Марыя вучыць нас эсхаталягічнай надзеі. Яна давярае нават тады, калі няма ніякіх чалавечых падстаў для гэтага, бо давярае не абставінам, а Самаму Богу.

Вобраз Маці Божай Чэнстахоўскай гэта ікона, перад якой належыць не толькі маліцца але і чытаць яе, пазнаючы волю Збаўцы.Яе «занепакоены позірк» – гэта не проста эмацыйны выраз, але багаслоўская прамова. Гэта позірк Той, якая бачыць глыбіню чалавечай трагедыі: усе нашыя «буры» і нягоды, якія па сваёй сутнасці з’яўляюцца наступствам граху,  адварочвання ад Бога. Але яна таксама ведае, што праз Пакуту яе Сына гэта адчужэнне пераможана. Яна стаіць ля слупа звязывання не проста як спачуваючая маці, але як Новая Ева, якая разам з Новым Адамам удзельнічае ў спраце нашага выратаваньня. Яна – першая з выратаваных, у якой ужо цалкам выявіўся плён Хрыстовай Перамогі.

Заступніцтва Марыі валодае незвычайнай моцай. Яна не лагодзіць гнеў Божы, як гэта часам памылкова ўяўляюць. Наадварот, яна – найдасканалейшы плён збаўчай дзейнасці Хрыста. Маліцца праз яе заступніцтва – значыць давяраць таму, што Бог ужо здзейсніў у ёй, і прасіць, каб гэтая ж ласка атуляла і нас. Як казаў Святы Айцец Францішак, яна – «найяснейшы знак паўнаты часу», бо ў ёй мы бачым тое, што Бог прагне даць кожнаму чалавеку: поўнае ачышчэнне, асвячэнне і ўслаўленне.

Канчатковай мэтай гэтых разважанняў з'яўляецца крыж. Усе шляхі марыйнай думкі вядуць менавіта туды. Стаўшы пад крыжам, Марыя перажывае не толькі матчыны боль, але і яе вера дасягае найвышэйшай глыбіні. Яна давярае Богу, нават калі ўсё здаецца поўнай паразай і цемрай. Яна давярае, не разумеючы. І менавіта ў гэтай цемры нараджаецца новая надзея – надзея на ўваскрасенне. Так яна вучыць нас сапраўднай веры – веры, якая трымаецца Бога, нават калі Ён здаецца адсутным.

Папулярныя