Сучасны чалавек умее бліскуча “мыць кубкі” — ствараць прыгожыя вобразы, кар’еры, рэпутацыі. Але ці чысцім мы сваё сэрца? Казанне паводле Евангелля ад Лукі (11, 37–41) запрашае нас паглядзець унутр — туды, дзе пачынаецца сапраўдная вера, міласэрнасць і спакой.
Часам мы просім Бога: «Пакажы мне знак!» — хочам убачыць нешта дзіўнае, каб паверыць. Але Езус адказвае інакш: сапраўдны знак ужо дадзены — гэта Ён сам, Яго смерць і ўваскрасенне. Як калісьці Ёна выйшаў з чэрава кіта, так Хрыстус выйшаў з магілы, каб даць нам новае жыццё. Гэта казанне — пра тое, як зразумець гэты знак і адчуць яго ўласным сэрцам.
Сённяшняе Божае слова заклікае нас зазірнуць у глыбіню веры — веры, што пачынаецца з паслухмянасці, трывае ў пакутах і раскрываецца ў падзяцы. У гісторыях Наамана, апостала Паўла і самараніна мы бачым тры шляхі, якія вядуць да сустрэчы з жывым Богам. Гэта казанне — запрашэнне задумацца, ці здольныя мы, як яны, пачуць голас Пана, адказаць дзеяннем і вярнуцца з сэрцам, напоўненым удзячнасцю.
Кожны з нас шукае шчасця, але сапраўдную радасць прыносіць толькі сустрэча са Словам Божым. Калі мы слухаем Езуса і жывём паводле Яго навучання, нашы сэрцы становяцца месцам спакою і святла.
Уявіце сабе чалавечы натоўп. Кожны нешта гаворыць, кожны штосьці патрабуе, кожны спяшаецца. Гул, мітусня, словы, якія перакрываюць адно адно. І сярод гэтага шуму — ёсць толькі адно Слова, якое не губляецца, не мяняецца, не старэе. Слова, якое стаіць, як скала сярод мора. Гэта — сам Хрыстус.
Калі ноч становіцца не толькі часам сутак, але станам душы — ці можам мы спадзявацца, што хтосьці адчыніць дзверы?
Старонка 2 з 10